Общая | Сентябрь 11, 2019,13:21
ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ “ПАДАРОЖЖА ПА РАБУНСКАЙ ЗЯМЛІ”
Аўтары: навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі “Рабунскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад –базавая школа”, члены Савета музея школьнага краязнаўчага музея “Спадчына”.
Кіраўнікі: Маціеўская Яўгенія Васільеўна, настаўнік гісторыі, Сушынская Ірына Аляксееўна, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці.
Мэта экскурсіі: вывучэнне гістарычных, архітэктурных, прыродных, духоўна-культурных помнікаў, жыццёвага шляху дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў Рабунскага краю.
Задачы экскурсіі:
Працягласць: 10 км, 3 гадзіны 30 хвілін (у тым ліку правядзенне інструктажу па тэхніцы бяспекі – 10 хвілін).
Тэкст экскурсіі будзе фарміравацца адпаведна тэхналагічнай карты маршрута і прадстаўленага матэрыялу даследаванняў аб’ектаў, які дазваляе правесці тэматычную экскурсію па асобных аб’ектах маршруту.
Практычная каштоўнасць распрацаванага маршрута заключаецца ў тым, што прадстаўленыя матэрыялы могуць быць запатрабаваны: у экскурсійнай рабоце з навучэнцамі і іх бацькамі, установамі культуры рэгіёна як краязнаўчы рэсурс.
Тэхналагічная карта маршрута экскурсіі “Падарожжа па Рабунскай зямлі”
Маршрут Працягласць і спосаб перамяшчэння |
Прыпынкі |
Аб’екты паказу |
Час (хві-ліны) |
Назвы падтэм і пералік асноўных пытанняў, якія раскрываюць тэму |
Ускраіна в. Рабунь, дамба Вілейскага вадасховішча
Прыезд аўтобусам з г. Вілейккі |
Аўтобусны прыпынак в.Рабунь |
Узбярэжжа Вілейскага вадасховішча на ўездзе ў в.Рабунь |
30 |
1. Кароткія звесткі пра гісторыю ўзнікнення і версіі паходжання назвы в.Рабунь. 2. Гісторыя стварэння Вілейскага вадасховішча. 3. Стаянкі першабытных людзей у эпоху неаліту, бронзавага веку. |
Пераход ад дамбы вадасховішча да царквы ў в. Рабунь |
Каменны храм у імя Успення Прасвятой Багародзіцы |
Свята – Успенская царква |
60 |
1. Гісторыя будаўніцтва і існавання культавых пабудоў в.Рабунь. 2. Гісторыя будаўніцтва Свята-Успенскай царквы, помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. |
Пераход з в. Рабунь у в. Касута |
Цэнтр в. Касута, каля скрыжавання вуліц |
Петрапаўлаўская царква |
30 |
1. Гісторыя будаўніцтва і існавання культавых пабудоў в.Касута. 2. Гісторыя будаўніцтва Петрапаўлаўскай царквы. 3. Петрапаўлаўскі фэст у в. Касута. |
В. Касута |
Цэнтр в. Касута, каля скрыжавання вуліц, побач з Петрапаўлаўскай царквой |
Помнік Піліпу Орліку, гетману Украіны, аўтару першай Канстытуцыі Украіны |
30 |
1. Дзіцячыя гады Піліпа Орліка. 2. Нашчадкі Піліпа Орліка ў Францыі. 3.Мерапрыемствы ў в. Касута да юбілея Піліпа Орліка. |
Узбярэжжа Вілейскага вадасховішча на ўездзе ў в.Рабунь
Свята-Успенская царква ў в. Рабунь
Петрапаўлаўская царква ў в. Касута
Помнік Піліпу Орліку, гетману Украіны,
аўтару першай Канстытуцыі Украіны
Следующая | Предыдущая | Трекбэки (0)